15 верасня 2024 г. — 30 гадоў з дня стварэння Брэсцкага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество» (1994)
Напачатку 1990-х у Брэсце грамадскае жыццё кіпела. Ствараліся розныя аб’яднанні, арганізацыі, клубы самага рознага кірунку. Дзейнічалі нядаўна створаныя польскія, украінскія, яўрэйскія культурна-асветныя грамадскія аб’яднанні. Пазней за іншыя нацыянальнасці пра сябе заявілі рускія.
2021 г. — 95 гадоў з часу стварэння Брэсцкага акруговага камітэта «Сельраб» (1926), рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі працоўных Заходняй Украіны
Па ініцыятыве Камуністычнай партыі Заходняй Украіны 10 кастрычніка 1926 г. у Львове было створана Украінскае сялянска-рабочае сацыялістычнае аб’яднанне — «Сельраб». З’явілася яно на базе радыкальных сялянскіх арганізацый «Народная воля» і «Сялянскі саюз» («Сельсаюз»). Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных была створана пры актыўным удзеле савецкіх дыпламатаў і Камінтэрна, яго палітычная платформа была блізкай да платформы КПЗУ.
2018 г. — 50 гадоў з часу стварэння Брэсцкага аддзялення ГА «Беларускае Геаграфічнае таварыства» (1968)
Грамадска-навуковая арганізацыя «Геаграфічнае таварыства Беларускай ССР» была створана ў 1954 г. пры АН БССР. Дзейнічала ў адпаведнасці са статутам Геаграфічнага таварыства СССР, садзейнічала развіццю геаграфічнай навукі і прапагандзе геаграфічных ведаў. З 1960 г. выдаваліся зборнікі «Вопросы географии Белоруссии», этнаграфічныя зборнікі. Базай таварыства з’яўляўся геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1962–1974 гг. арганізацыю ўзначальваў прафесар Васілій Аляксеевіч Дзяменцьеў.